«Новае Жыццё» адсвяткавала Раство ў мароз і снег на вуліцы ля канфіскаванага будынка
Вернікі мінскай поўнаевангельскай царквы «Новае Жыццё» правялі Калядную і ранішнюю святочную богаслужбу на паркоўцы ля свайго канфіскаванага будынка. На вуліцы пройдзе ў супольнасці вернікаў і Новый год.
«Самы вялікі цуд жыве ўнутры цябе! Бо Езус, што нарадзіўся на свет, нарадзіўся і ў тваім сэрцы. Бог Усемагутны, Што Жыве ўнутры цябе Святым Духам, — вось сапраўдны цуд. Ты ніколі не бываеш самотным, бо Бог пасяліўся ўнутры цябе», — нагадаў пастар Вячаслаў Ганчарэнка падчас святочнага служэння 26 снежня, распавядае сайт царквы.
31 снежня ў 23.00 царква збярэцца на паркоўцы, каб правесці служэнне падзякі і з малітвай перайсці ў новы 2022 год.
Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
30.12.2021
Беларусь|
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пастар Ганчарэнка: «Зараз шмат хто будзе зняможаны душой» 18.05.2022 13:10
- У Данецку пад расійскім абстрэлам загінула насельніца манастыра 17.05.2022 16:34
- У Гродне 15 мая адбыліся Каложскія ўрачыстасці 17.05.2022 14:48
- У ЗША злачынец адкрыў страляніну ў прэсвітэрыянскай царкве 17.05.2022 11:19
- Пастар Ганчарэнка: «Я думаю пра Марыупаль» 13.05.2022 16:33
Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)