У Шатландыі пачалі працэс рэабілітацыі 3 тысяч жанчын-“вядзьмарак”, спаленых 400 гадоў таму
Ініцыявала дзяржаўны працэс рэабілітацыі каралеўскі адвакат Клэр Мітчэл. Яна лічыць, што добрае імя гэтых жанчын павінна быць адноўлена хаця б і праз 400 гадоў.
Шатландыя – адна з краін, дзе ведзьмаў пераследавалі і каралі смерцю асабліва жорстка і масава. 3223 жанчыны і 650 мужчын былі пакараныя амаль адразу пасля прыняцця «Закону аб ведзьмаўстве» ў 1563 годзе.
Два стагоддзі жанчын абвінавачвалі ў любой непрыемнасці. Дзве траціны абвінавачаных былі пакараныя або адпраўленыя на вогнішча.
Каб атрымаць паказанні, іх пазбаўлялі сну, раздушвалі або выдзіралі пазногці, або падвяргалі «выпрабаванню»: калолі іголкамі, каб паглядзець, ці будзе цеч кроў. Пратаколы допытаў расказваюць, што жанчына па імені Ліліас Адзі прызналася, што наклала на суседа заклён, каб выклікаць пахмелле, а Ісабель Янг – што лётала на шабаш у вызлядзе савы, расказвае Тэлеграф.Плюс са спасылкай на заходнія СМІ.
Іх і тысячы іншых пакаралі смерцю, а целы спалілі і развеялі прах па ветры.
Кім былі гэтыя жанчыны насамрэч? Па адной з версій, у значнай ступені – «малымі прадпрымальнікамі». Асабліва піваварамі. Менавіта жанчыны-бровары, пераважна, удовы, вымушаныя працягнуць справу мужа, выстаўлялі ля ганку мятлу, каб паведаміць мінакам — ранішняе піва гатовае, можна ўваходзіць і набываць.
Па словах Клэр Мітчэл, шатландскае «паляванне на ведзьмаў» забрала ў пяць разоў больш жыццяў, чым у любой еўрапейскай краіне.
У якасці адкуплення брытанскія ўлады плануюць паставіць помнік ахвярам дзікунскага «палявання».
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пастар Ганчарэнка: «Зараз шмат хто будзе зняможаны душой» 18.05.2022 13:10
- У Данецку пад расійскім абстрэлам загінула насельніца манастыра 17.05.2022 16:34
- У Гродне 15 мая адбыліся Каложскія ўрачыстасці 17.05.2022 14:48
- У ЗША злачынец адкрыў страляніну ў прэсвітэрыянскай царкве 17.05.2022 11:19
- Пастар Ганчарэнка: «Я думаю пра Марыупаль» 13.05.2022 16:33
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)