Пра цуды, веру і Божае Нараджэнне — біскуп Віцебскі выступіў на ТБ

У перадачы таксама ўзялі ўдзел вiкарый парафii Святой Барбары Вiталь Сапега і моладзь касцёла, якая выступіла са спевамі.

Апублікаваны запіс тэлеперадачы «Вячэрні Віцебск» з удзелам старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, бiскупа Вiцебскага Алега Буткевiча i вiкарыя парафii Святой Барбары Вiталя Сапегі. Перадача выйшла ў эфір напярэдадні Божага Нараджэння, у Вігілію 24 снежня.

Гаворка вядучых з духавенствам ішла пра сутнасць свята і «галоўны Божы цуд», пра тое, як можна растлумачыць цуды, а таксама пра тое, як усведамляць сябе вернікам і не расчаравацца ў веры, як прыняць дапамогу Бога. Размаўлялі і пра тое, што змяненне клімату з’яўляецца вынікам дзеянняў чалавека.

Таксама ў перадачы двойчы прагучала выступленне супольнасцi моладзi касцёла Святой Барбары і, канешне, віншаванне са святам. Дарэчы, біскуп Алег Буткевіч ужо не першы раз становіцца госцем эфіру тэлерадыёкампанiі «Вiцебск».

katolik.life

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі