Царква «Новае Жыццё» у новым годзе зноў сабралася на вуліцы

Новая жизнь

 

Першая ў новым годзе нядзельная богаслужба 2 студзеня ў царкве «Новае Жыццё» зноў прайшло на вуліцы пад адкрытым небам. Пастар Вячаслаў Ганчарэнка дзяліўся пасланнем пра вечнае жыццё.
«Прымаючы Хрыста, ты прымаеш і вечнае жыццё. Таму ўнутры нас ёсць вечнае жыццё. І ты апынешся на небе толькі таму, што тут, на зямлі, прыняў вечнае жыццё. Ніхто з людзей не можам нам гэтага даць — абяцання вечнага жыцця. Ёсцт абяцанне добрай працы, адукацыі. Але толькі ў Ісуса ёсць абяцанне вечнага жыцця. І гэта варта таго, каб ісці за Ім да скону сваіх дзён», — нагадаў пастар.
«Мы не зямная цывілізацыя. Мы грамадзяне нябеснага царства, прапісаныя там назаўжды. Сатана не зможа цябе выкрасліць з Кнігі Жыцця», — резюмаваў ён, распавядае сайт  царквы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі