Святару Кірылу Шолкаву далі прэмію «За духоўнае адраджэнне»
Прэмія «За духоўнае адраджэнне» прысуджаная протаіерэю Кірылу Шолкаву — старшыні Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні БПЦ. Указ пра гэта падпісаў 6 студзеня Аляксандр Лукашэнка.
Узнагароду святар атрымаў за «вялікі асабісты ўзнёсак ва ўмацаванне духоўных каштоўнасцяў, самаахвярную працу ў сферы адукацыі і царкоўнай дабрачыннасці», паведамляе сайт БПЦ.
Протаіерэй Кірыл Шолкаў — настаяцель мінскага прыхода абраза Божай Маці «Усецарыца», што з явіўся па ініцыятыве анкалагічных хворых і медыкаў-анколагаў. З 2013 года ён з яўляецца каардынатарам Праграмы супрацоўніцтва па пытаннях дапамогі людзям з анказахворваннямі паміж БПЦ і камітэтам па ахове здароўя Мінскага гарвыканкама.
Ён аўтар сацыяльнага праекта «Дарогай Міласэрнасці — дапамога хоспісам Беларусі», ўто перамог ў 2015 годзе ў адкрытым міжнародным грантавым конкурсе «Праваслаўная ініцыятыва».
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пастар Ганчарэнка: «Зараз шмат хто будзе зняможаны душой» 18.05.2022 13:10
- У Данецку пад расійскім абстрэлам загінула насельніца манастыра 17.05.2022 16:34
- У Гродне 15 мая адбыліся Каложскія ўрачыстасці 17.05.2022 14:48
- У ЗША злачынец адкрыў страляніну ў прэсвітэрыянскай царкве 17.05.2022 11:19
- Пастар Ганчарэнка: «Я думаю пра Марыупаль» 13.05.2022 16:33
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)