У Брэсцскай епархіі прайшоў інтэлектуальны турнір сярод нядзельных школ

В Брестской епархии

У Брэсце 4 студзеня адбыўся V Афанас’еўскі інтэлектуальны турнір сярод навучэнцаў нядзельных школ Брэсцскай епархіі.

Ён быў прысвечаны 800-годдзю з дня народзінаў князя Аляксандра Неўскага і памяці першага Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі мітрапаліта Філарэта, паведамляе сайт  БПЦ.

У верасні і кастрычніку 2021 года ва ўсіх благачыннях Брэсцскай епархіі адбыліся адборачныя туры, у іх бралі ўдзел прадстаўнікі нядзельных школ благачынняў. У выніку былі сфарміраваныя каманды ад кожнага.

Турнір прайшоў ў Габеленавай зале Абласнога цэнтра моладзевай творчасці. Арганізацыяй займалася моладзевае брацтва Ціхвінскага абраза Божай Маці.

У склад журы ўвайшлі архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, дацэнт кафедры гісторыі славянскіх народаў Брэсцскага дзяржуніверсітэта Аляксандр Свірыд, шэраг святароў.

Па павілах гульні у першым туры «Штурм» узялі ўдзел усе 9 каманд. Каманды павінныя былі пісьмова адказаць на пытанні. У другім туры «Тэст-бліц» змагаліся 4 мацнейшыя каманды. Ім былі прапанаваныя бланкі з 15 тэставымі заданнямі, якія трэба было вырашыць цягам 10 хвілін. Па выніках другога этапа ў фінал выйшлі дзве каманды, яны адказвалі на 12 пытанняў. Перамагла каманда Драгічынскага благачыння «Паруса надежды».

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі