Усё пачынаецца з хросту. Пра хрост ды тое што не так з словамі мітрапаліта Веніяміна

Ісус хрысціўся ў Яна, каб, распачынаючы справу збаўлення свету, узяць на сябе грахі ўсяго чалавецтва. Таму і гучаць гэтыя словы з вуснаў Хрысціцеля: “Вось Ягнё Божае, якое бярэ на сябе грэх свету». (Ян 1,29)
Нас жа хрысціць сам Ісус і, згодна з выкананнем прароцтва св.Яна Хрысціцеля, робіць гэта не вадой але “Духам Святым і агнём” (пар. Лк 3,21).
Ісус прыняў хрост Яна, каб увесь цяжар грахоў свету занесці на крыж. Мы прымаем хрост, каб вызваліцца с-пад цяжару грахоў. І, дзякуючы хросту, атрымоўваем свабоду дзецей Божых.
Разважаючы пра самую сутнасць хрысціянства і матывы нашай веры, зацытую вам словы мітрапаліта Веніяміна, якія ён прамовіў пад-час свята Хрыстовага Нараджэння:
«И Спаситель мира пришел на землю. … совершая свой дальнейший жизненный путь для пользы ближних во благо нашего Отечества».
Так вось скажу адназначна.
Не, не для гэтага прышоў Збаўца, не для таго, каб мы затрымаліся на дабротах жыцця зямнога ды думалі толькі пра “благо нашего отечество”, але каб мы, стаўшы дзецьмі Божымі, у спадчыну атрымалі Валадарства Божае. Бо напісана “так палюбіў Бог сьвет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, а меў жыцьцё вечнае.” (Ян 3,16)
Больш у відэа:

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі