Кіраўнік ККББ Алег Буткевіч павіншаваў з Раством мітрапаліта Веніяміна
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаз Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч 7 студзеня накіраваў пасланне мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну.
У яго асобе ён павіншаваў вернікаў БПЦ са святам Раства Хрыстова.
«Свята Хрыстовага Нараджэння, як ніякае іншае, мае ў сабе моц яднання. Асаблівым чынам сёння неба яднаецца з зямлёю ў таямніцы Слова, якое «сталася целам і пасялілася між намі». Няхай Яно натхняе нас шукаць таго, што нас аб’ядноўвае, каб радасць, якую разам чэрпаем з Бэтлеемскіх ясляў, дапамагала іншым знаходзіць дарогу да Хрыста, падобна зорцы, што асвятляла шлях Мудрацам з Усходу. Няхай жа заступніцтва Прасвятой Багародзіцы і Яе праведнага Абранніка дапаможа нам захаваць гэтую радасць у цяперашні няпросты час і напоўніць сэрцы ўсіх жыхароў нашай роднай Бацькаўшчыны спакоем і адвагай перад абліччам жыццёвых выпрабаванняў», — гаворыцца ў пасланні, паведамляе сайт БПЦ.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пастар Ганчарэнка: «Зараз шмат хто будзе зняможаны душой» 18.05.2022 13:10
- У Данецку пад расійскім абстрэлам загінула насельніца манастыра 17.05.2022 16:34
- У Гродне 15 мая адбыліся Каложскія ўрачыстасці 17.05.2022 14:48
- У ЗША злачынец адкрыў страляніну ў прэсвітэрыянскай царкве 17.05.2022 11:19
- Пастар Ганчарэнка: «Я думаю пра Марыупаль» 13.05.2022 16:33
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)