У Гродне прайшоў фестываль «Калядная сустрэча»

В гродно прошел

У Гродне 9 студзеня ў прыходскім комплексе храма прапачэснапакутніка Серафіма Жыровіцкага прайшоў II фестываль праваслаўных спеваў «Калядная сустрэча».

Фестываль наведаў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній, паведамляе сайт  БПЦ.

Калядныя спевы выконвалі гродзенскія калектывы—– дзіцячы хор храма Раства Хрыстова і хор храма прапачэснапакутніка Серафіма Жыровіцкага, хор «Пілігрымы» з мінскага храма княгіні Вольгі, харавы ансамбль ваўкавыскага храма Мефодыя і Кірыла, народны ансамбль духоўных спеваў «Перамяненне» са Шчучына.

Юным ўдзельнікам уручылі салодкія падарункі, рэгентам— адмысловыя дыпломы. Завяршылася «Калядная сустрэча» чаяваннем з кіраўніком епархіі.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі