У Магілёўскай вобласці ў межах царкоўнай акцыі 10 дзён нельга будзе зрабіць аборт

В Могилеве

У медустановах Магілёўскай вобласці з 10 па 20 студзеня праходзіць акцыя «Дні Раства без абортаў». Падчас акцыі не будуць рабіцца штучныя перарыванні цяжарнасці на тэрміне да 12 тыдняў па жаданні жанчыны.

Ініцыятарам акцыі выступіў бабруйскі Цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства «Пакровы» пры падтрымцы Магілёўскага аблвыканкама і праваслаўнай Бабруйскай епархіі, распавядае сайт  БПЦ.

На сённяшні дзень дзякуючы супрацоўнікам і валанцёрам Цэнтра атрымалася ўратаваць ад абору амаль 700 дзяцей. На тэлефон даверу +375 44 770 80 20 увесь час тэлефануюць жанчыны. Ім дапамагаюць знайсці падтрымку, а таксама вырашыць побытавыя пытанні. У Цэнтра ёсць пакоі, дзе цяжарныя жанчыны альбо жанчыны з дзіцем могуць знаходзіцца да паўгода і атрымліваць комплексную дапамогу.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі