У мінскай філармоніі пройдзе вялікі Калядны канцэрт

 

У Вялікай зале Белдзяржфілармоніі20 студзеня ў 17.00 адбудзецца юбілейны Калядны вечар, прысвечаны 25-годдзю «Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя святых Мефодыя і Кірыла».

Вечар узначаліць мітрапаліт Веніямін, возьіуць удзел прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, возглавит митрополит Вениамин, примут участие представители органов госуправления, дыпкорпуса, рэктары ВНУ, прагучаць успаміны пра памерлага мітрапаліта Філарэта, заснавальніка Цэнтра.

Традыцыйна на вечары будуць уручаныя дзве Калядныя прэміі Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра «За асаблівы ўзнёсак у справу хрысціянскай асветы і адукацыі, стараннае служэнне Царкве Хрыстовай у справе выхавання моладзі, узнёсак у развіццё тэалагічнай адукацыі», паведамляе сайт  БПЦ.

Завершыцца Калядны вечар канцэртнай праграмай «Музычнае прынашэнее». Выступяць Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Г. Шырмы, Архіерэйскі хор мінскага Свята-Духова кафедральнага сабора, зводны хор навучэнцаў Школы мастацтваў № 10 імя Глебава, канцэртны хор малодшых класаў «Музычныя пацеркi».

 

 

 

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі