У БПЦ падвялі вынікі флэшмоба калядак

В БПЦ подвели итоги

Мінскае праваслаўнае брацтва ў гонар апостала Іаана Багаслова пры Свята-Духавым кафедральным саборы з 23 снежня па 10 студзеня праводзіла флэшмоб калядных песень на прызы Патрыяршага Экзарха.

Галасаванне за ўдзельніка праходзіла на старонцы брацтва ў Instagram з 11 па 13 студзеня.

У гэтым годзе для ўдзелу ў флэшмобе было пададзена 64 заяўкі з Беларусі, Расіі, Украіны, Азербайджана, распавядае сайт БПЦ.

Пераможцамі сталі тры працы: хор храма святых Пятра і Феўроніі з Пінска, камерны хор «Salutaris» пад кіраўніцтвам Вольгі Янум з Мінска, калектыў Свята-Елісавецінскага манастыра «Anima».

Лепшыя працы ўдзельнікаў флэшмоба можна будзе пабачыць на Калядным анлайн-канцэрте, які ў бліжэйшыя дні плануецца размясціць на афіцыйным YouTube канале БПЦ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі