Наталля Качанава прыйшла ў Мінскае епархіяльнае упраўленне абмеркаваць папраўкі ў Канстытуцыю
У Мінскім епархіяльным упраўленні БПЦ 17 студзеня адбылася дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні праекта зменаў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
На сустрэчы прысутнічала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, прадстаўнікі епархій, сінадальных аддзела і камісій Беларускай Праваслаўнай Царквы, паведамляе сайт БПЦ.
«Царква разглядала пытанні, што датычаць светапогляду і духоўных каштоўнасцяў, асаблівая ўвага ўдзялялася пытанням сям’і, сямейнага выхавання, абароне традыцыйных каштоўнасцяў», — была агучаная думка мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна.
«Ідэалогія індывідуалізму, няправільнае разуменне свабоды як адсутнасці адказнасці і любых абмежаванняў, у тым ліку, маральнага чыну, сцвярджэнне эгаізму як маральнага крэда, легалізацыя аднаполых шлюбаў — усё гэта актыўна заахвочваецца ў заходніх краінах», — патлумачылі іерархі свае трывогі.
З боку БПЦ выпрацаваныя больш за 15 прапаноў для замацавання іх у Канстытуцыі. “Праваслаўная Царква ўносіць каштоўныя прапановы ў праект. Удзячная, што духавенства актыўна ўключылася ў працу», — адзначыла Наталля Качанава.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пастар Ганчарэнка: «Зараз шмат хто будзе зняможаны душой» 18.05.2022 13:10
- У Данецку пад расійскім абстрэлам загінула насельніца манастыра 17.05.2022 16:34
- У Гродне 15 мая адбыліся Каложскія ўрачыстасці 17.05.2022 14:48
- У ЗША злачынец адкрыў страляніну ў прэсвітэрыянскай царкве 17.05.2022 11:19
- Пастар Ганчарэнка: «Я думаю пра Марыупаль» 13.05.2022 16:33
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)