Беларусы падчас перадкаляднага шопінга сабралі амаль 5 тысяч падарункаў для бедных

Белорусы во время шопинга

Чальцы праваслаўнага Моладзевага руху AGIOS за зімовы перадкалядны перыяд сабралі падчас дабрачыннай акцыі «Добрае сэрца ў Раство» амаль 5 тысяч падарункаў для людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе і клопаце.

З 1 снежня па 18 студзеня больш за 140 маладых людзей, змяняючы адзін аднаго, збіралі падарункі ў гандлёва-забаўляльным цэнтры «Дана Молл».  Дзякуючы сабраным сродкам атрымалася павіншаваць 4827 чалавек, паведамляе сайт БПЦ.

4 студзеня шматдзетныя сем’і і сем’і з дзяцьмі-інвалідамі былі запрошаныя ў храм-помнік Усіх Святых, дзе протаіерэй Фёдар Поўны павіншаваў гасцей з надыходзячым Раством Хрыстовым і кожнаму ўручыў падарунак, складзены ўдзельнікамі дабрачыннай акцыі.

Дапамога была накіраваная і дзецям з краін Усходу, якія апынуліся на беларускай мяжы.

Калядныя падарункавыя наборы атрымалі дзеці з Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў, Рудзенскай школы-ПНІ, старыя людзі з Дома Міласэрнасці.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі