У Гродне раздалі ўзнагароды за ўдзел у чатырох праваслаўных творчых конкурсах

В Гродно раздали награды

У Гродне 16 студзеня ў актавай зале Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы адбылася цырымонія ўзнагароджання прызёраў і ўдзельнікаў Міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці «Красота Божьего мира», Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Лето Господне», мастацкага конкурсу «Святасць зямлі Беларускай» і педагагічнага конкурсу «Кладезь мудрости».

На цырымоніі прысутнічаў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній, святары Гродзенскай епархіі, распавядае сайт  БПЦ.

Свята адкрыў калядны канцэрт, падрыхтаваны выхаванцамі нядзельных школ Пакроўскага кафедральнага сабора і храма Сабора ўсіх Беларускіх святых.

Госці пабачылі батлейку, зробленую і распісаную Дар’яй Пестуновай, кіраўніком іканапіснай студыі «Пакроў».

Архіепіскап Антоній уручыў памятныя граматы і падарункі. Усяго ўзнагароды былі прысуджаныя 160 дзецям і 35 педагогам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі