У Магілёве пачалі рамонт даху касцёла — за тры дні беларусы сабралі 11 тыс. рублёў

Кошт выдаткаў па аднаўленні храма пакуль не вядомы, збор ахвяраванняў працягваецца — рэквізіты

У Магілёве 18 студзеня распачаліся працы часовага забеспячэння даху магілёўскай катэдры пасля ўрагана. На аднаўленне пашкоджанага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава за тры дні беларусы пералічылі звыш 11 тысяч рублёў. Пра гэта паведаміў біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі на сваёй старонцы ў Instagram, а таксама падзякаваў усім ахвярадаўцам.

Нагадаем, моцны вецер 14 студзеня разбурыў частку даху старадаўняга каталіцкага храма. У той жа дзень біскуп Яшэўскі звярнуўся з просьбай аб фінансавай дапамозе да вернікаў і ўсіх неабыякавых. Кошт выдаткаў па аднаўленні касцёла пакуль не вядомы. Збор ахвяраванняў працягваецца, іх можна пералічыць па наступных рэквізітах:

р/с BY64BLBB30150700187012001001
ОАО «Белинвестбанк»,
БИК BLBBBY2X
УНП 700187012
получатель платежа: «Римско-католический приход Успения Пресвятой Девы Марии в г. Могилеве»
назначение платежа: добровольное пожертвование

katolik.life

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі