У наваполацкай гімназіі правялі Калядны ранішнік са святаром

в новополоцкой гимназии

У Наваполацку ў гімназіі №1 у 3 «Г» класе 17 студзеня прайшоў Калядны ранішнік. На яго запрасілі протаіерэя Валерыя Рыжанкова, клірыка Міхайлаўскага храма.

Айцец Валерый адзначыў, што дзеці шмат ведаюць пра Раство. Але нагадаў галоўнае — Хрыстос прыйшоў ў гэты свет для таго, каб навучыць людзей любіць адно аднаго, прабачаць крыўды, дапамагаць іншым. І паслаў Бог Свайго Сына, каб даць нам уратаванне, распавядае сайт  Полацкай епархіі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі