У нядзелю Божага слова арцыбіскуп Кандрусевіч прэзентуе на Залатой Горцы кнігу выказванняў святога Яна Паўла ІІ

23 студзеня, у Трэцюю нядзелю звычайнага перыяду, якая ў Касцёле адзначаецца як нядзеля Божага слова, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч наведае парафію Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.

Фота Віктара Ведзеня

У найстарэйшай каталіцкай супольнасці сталіцы заслужанцы іерарх узначаліць цэлебрацыю святой Імшы і правядзе прэзентацыю кнігі «Ян Павел ІІ Цэнтральна-Усходняй Еўропе».

У выданні сабраныя прамовы Вялікага Папы падчас яго апостальскіх падарожжаў у Польшчу, Літву і Украіну.

  • Пачатак святой Імшы ў 12.30.
  • Прэзентацыя кнігі адбудзецца адразу пасля Імшы.

Пробашч Залатагорскай парафіі ксёндз канонік Юрый Санько шчыра запрашае ўсіх ахвотных узяць удзел у супольнай малітве і прэзентацыі, прымеркаваных да 500-годдзя з часу выдання Францішкам Скарынам «Малой падарожнай кніжыцы» — перашага друкаванага малітоўніка на беларускай мове.

Сatholic.by

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі