Чаму Скарыну не прызнаюць святым? У Беларусі і гарадах Еўропы адзначылі 500-годдзе ягонага малітоўніка

Біскупы адначасова цэлебравалі святыя Імшы ў Полацку, Мінску, Вільні, Варшаве, Празе і Падуі.

У Полацку, на радзіме беларускага першадрукара Францішка Скарыны, 20 студзеня адбылася св. Імша з удзелам біскупа Алега Буткевіча, старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі. Цэлебрацыя ў Полацку, а таксама ў Мінску, Вільні, Варшаве, Празе і Падуі прайшлі з нагоды 500-годдзя выдання першага малітоўніка на беларускай мове — «Малой падарожнай кніжыцы». Ва ўсіх гэтых гарадах, звязаных з асобай Скарыны, каталіцкія іерархі маліліся за першадрукара і дзякавалі Богу за ягоную асветніцкую і друкарскую дзейнасць.

Ён не проста жыў верай, а імкнуўся перадаць гэту веру іншым, хацеў пашырыць духоўную асвету сярод суайчыннікаў. Як жа актуальна гэта і ў наш час! Духоўнае развіццё патрабуе асаблівай увагі чалавека, — падкрэсліў падчас гаміліі біскуп Буткевіч.

Ён адзначыў, што дагэтуль невядома месца пахавання Скарыны, і такі факт перашкаджае распачаць працэс ягонай беатыфікацыі. «А гэты чалавек напэўна гэтага заслугоўвае», — заўважыў віцебскі ардынарый. Нагадаем, раней паведамлялася, што астанкі Скарыны шукалі ў Чэхіі, каб перанесці іх у Беларусь.

У Мінску ўрачыстую цэлебрацыю св. Імшы ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. На свяце прысутнічаў амбасадар Чэхіі ў Беларусі.

katolik.life

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі