Архіепіскап Магілёўскі атрымаў «Сертыфікат сяброўства» ад каледжа

Епископ Могилевский

Архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній прыйшоў 21 студзеня на сустрэчу з навучэнцамі Магілёўскага дзяржаўнага агралесатэхнічанага каледжа.

На сустрэчы прысутнічалі і гарадскія святары.

Уладыка Сафроній пажадаў маладым людзям поспехаў у вучобе і распавёў пра важнасць веры і духоўна-маральных каштоўнасцяў у нашым жыцці. У завяршэнне гутаркі архіпастыр адказаў на пытанні. Пасля гутаркі дырэктар каледжа Міхаіл Сасонка ўручыў кіраўніку епархіі «Сертыфікат сяброўства і супрацоўніцтва», паведамляе епархіяльны  сайт.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі