Моладзь з салезіянскага араторыя ў Мінску запрашае на спектакль-драму «Святар»
Моладзь з салезіянскага араторыя ў Мінску разам з дарослымі праз тэатральную ігру, спеў і танец распавядуць пра жыццё, дзейнасць і мучаніцкую смерць ксяндза Уладзіслава Вячорка, салезіяніна, які ахвярна служыў вернікам у мястэчку Параф’янава на Глыбоччыне.
Прэм’ера спектакля адбудзецца 30 студзеня ў араторыі імя святога Яна Боско ў Мінску (вул. Пляханава, 28-1).
Спектакль распачнецца пасля ўрачыстай Эўхарыстыі ў мінскім касцёле святога Яна Хрысціцеля ў Серабранцы. Цэлебрацыю а 10-й гадзіне ўзначаліць арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч.
Ксёндз Уладзіслаў Вячорэк SDB нарадзіўся 2 красавіка 1903 года ў Польшчы. Пасля школы пэўны час працаваў на шахце па здабычы каменнага вугля, пазней скончыў настаўніцкую семінарыю.
У 1924 годзе вырашыў далучыцца да салезіянскай супольнасці, і ў наступным годзе пасля падрыхтоўчага перыяду аспірату распачаў навіцыят. 26 верасня 1926 года прынёс першыя манаскія абяцанні і распачаў вучобу ў семінарыі. Пасля заканчэння курсу філасофіі 26 верасня 1929 года прынёс вечныя манаскія абяцанні і выехаў на місію ў Кітай, але па прычыне праблем са здароўем неўзабаве вярнуўся на радзіму. Святарскае пасвячэнне прыняў 21 чэрвеня 1936 года ў Кракаве, пасля чаго пэўны час працаваў катэхетам у салезіянскім цэнтры ў Вільні, а пазней такую ж пасаду заняў у рамеснай школе ў Дварцы на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Пасля таго як савецкая ўлада ліквідавала дом у Дварцы, выехаў у Вільню і стаў кіраўніком сталярнай школы.
Адгукнуўся на просьбу арцыбіскупа Рамуальда Ялбжыкоўскага і прыняў удзел у «місіі Усход». Працаваў у Барысаве, Зембіне, Параф’янаве. 29 чэрвеня 1942 года быў арыштаваны гестапа за душпастырскую і катэхетычную дзейнасць і пасаджаны ў турму ў Беразвеччы.
Расстраляны з групай святароў і свецкіх вернікаў 4 ліпеня 1942 года ў бары каля Беразвечча.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пад Лунінцам прайшлі ўрачыстасці ў гонар 400-годдзя праваслаўнага манастыра 18.05.2022 17:06
- Пастар Ганчарэнка: «Зараз шмат хто будзе зняможаны душой» 18.05.2022 13:10
- У Данецку пад расійскім абстрэлам загінула насельніца манастыра 17.05.2022 16:34
- У Гродне 15 мая адбыліся Каложскія ўрачыстасці 17.05.2022 14:48
- У ЗША злачынец адкрыў страляніну ў прэсвітэрыянскай царкве 17.05.2022 11:19
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)