Вернікі «Новага Жыцця» разважалі пра карысць вулічных набажэнстваў
Нядзельная богаслужба мінскай царквы «Новае Жыццё», высяленай са свайго памяшкання, 23 студзеня зноў прайшло на вуліцы.
Напачатку сходу пастар Вячаслаў Ганчарэнка нагадаў: «Не заўсёды Дух Святы павядзе цябе ў цалкам бяспечнае месца, дзе не будзе ніякага супрацьстаяння. Як Ісуса Ён павёў у пустэльню, так і мы павінны следаваць туды, дзе мы станем мацнейшымі. Бо ж Ён хоча зрабіць з нас вучняў Ісуса».
Кіраўнік царквы заклікаў пабачыць не толькі выпрабаванні малітвы пад адкрытым небам у любое надвор’е, а і магчымасць пашыраць такім чынам інфармацыю па царкву, апавядае сайт «Новага Жыцця».
«Табе таксама патрэбныя такія месцы, дзе будуць адбывацца кардынальныя перамены тваёй асобы і твайго духоўнага росту. Каб людзі, якія будуць перасякацца з табой, маглі сустрэцца з Хрыстом. Для гэтага трэба быць моцным. А кошт гэтай моцы — пост і малітвы», дадаў пастар.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў Тракелях пройдуць 9-10 ліпеня (+праграма) 29.06.2022 10:21
- Ва Украіне пад Валнавахай манах падарваўся на міне 27.06.2022 15:49
- Праграма прынясення каўчэга з часціцай мошчаў прападобнага Сергія Раданежскага ў Беларусь у перыяд з 27 чэрвеня па 3 ліпеня 27.06.2022 10:37
- Пра Беларусь, стэрэатыпы і духоўнасць. Batushka адкажа. Відэа 26.06.2022 08:28
- Вярхоўны суд ЗША 24 чэрвеня адмяніў рашэнне ў справе «Роў супраць Уэйда», што прызнавала аборт фундаментальным правам 25.06.2022 14:38
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)