У мінскай царкве «Новае Жыццё» пачалі тыдзень малітвы аб плёнах года. Штодня свая просьба

В минской Новой жизни

У мінскай поўнаевангельскай царкве «Новае Жыццё» з 23 па 29 студзеня праходзіць агульнацаркоўны пост і малітва за наступны год.

У першы дзень, у панядзелак 24 студзеня, вернікі маліліся за Беларусь. «Мы ўвайшлі ў такі сезон для Беларусі, калі Гасподзь здзяйсняе глабальныя перамены, якія закрануць кожную сферу жыцця нашай краіны і народа. Сезон, калі ланцугі рабства спадуць, і адбудзецца вялікае ўратаванне і адраджэнне народа. Мы молімся, бо хочам бачыць і быць удзельнікамі дзеянняў Бога ў нашых жыццях, у жыцці царквы і жыцці нашай краіны», — гаворыцца ў малітоўным плане  чальцоў царквы.

«Мы молімся аб Божым міры ў сэрцах людзей, каб у іх была сіла пераадолець страх. Мы молімся, каб Гасподзь разбурыў уплыў страха, бо з страху пакуты. Няхай сэрцы напаўняюцца верай і любоўю», — маліліся вернікі ў першы дзень тыдня.

У аўторак царква моліцца за народ Беларусі: «Захавай наш народ ад вайны, расколу, забойстваў, жабрацтва, эканамічнага і падітычнага калапсу. Мы молімся за палітвязняў. Гасподзь, умацуй іх і дай ім моцы перанесці ўсе цяжары выпрабаванняў, але таксама просім Цябе і аб цудах для іх і аб хутчэйшым вызваленні».

У сераду вернікі царквы «Новае Жыццё» моляцца аб прасвятленні да кіраўніцтва краіны, у чацвер — аб вулічных сходах і здабыцці памяшкання, у пятніцу — аб усёй царкве.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі