У Мінску будзе храм у гонар Філарэта — апекуна Філарэта. Настаяцель — яго хроснік
У Мінску плануюць пабудаваць храм у гонар праведнага Філарэта Міласцівага – нябеснага апекуна першага Патрыяршага Экзарха усёй Беларусі мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева).
Настаяцелем прыходу прызначаны хроснік архіпастыра — іерэй Макарый Кавалёў, паведамляе сайт БПЦ.
Амаль да самой смерці уладыка Філарэт рэгулярна служыў ў невялікімі дамавым храме ў гонар Сабора Беларускіх святых пры Мінскім епархіяльным упраўленні. Пры храме стварылася супольнасць людзей, якія ведалі яго і маліліся з ім. Яны і аб’ядналіся ў прыход праведнага Філарэта Міласцівага.
У невялікім памятным храме будзе ўвасобленае сучаснае рашэнне праекта гродзенскай Каложскай царквы. Побач пабудуюць вялікі храм у неавізантыйскім стылі.
Сёння вырашаецца пытанне пра выдзяленне зямлі для пабудовы храмаў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)