У Мінску прайшла канферэнцыя пра хрысціянства ў соцыуме

В Минске провели

У Мінскай духоўнай акадэміі 28-30 студзеня прайшла VI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Соцыум і хрысціянства». Удзел узялі навукоўцы з Беларусі, Расіі і Грузіі.

Праца праходзіла ў дыстанцыйна-вочным фармаце ў тэматычных секцыях «Царква і грамадства: асноўныя трэнды ўзаемаўплыву ў свеце», «Хрысціянскае стаўленне да пытанняў аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнага служэння», «Нетрадыцыйная рэлігійнасць у сучасным свеце», «Пытанні развіцця эканамічных інстытутаў», «Сацыяльная рыначная гаспадарка», «Хрысціянскае асэнсаванне сацыяльна-эканамічнага жыцця», «Хрысціянскае разуменне маралі і права», «Развіццё хрысціянскай культуры».

Скачаць зборнік дакладаў можна на сайце  БПЦ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі