Пастар Ганчарэнка: «Трэба перастаць паўтараць усім пра свае праблемы і абставіны»
У Мінску 30 студзеня ў мінусовае надвор’е вернікі царквы «Новае Жыццё» зноў сабраліся на паркоўцы ля свайго будынка, каб уславіць Бога.
Пастар Вячаслаў Ганчарэнка гаварыў пра змену абставін моцай Божай: «Часам мы не заўважаем бачных прыкмет змен і дзеяння Бога. Можа быць, мы жывём у такі час, калі не бачым Яго рэчаіснасці, і Яго прысутнасці, і дзеяння Яго моцы. Часам Нябёсы нібыта маўчаць. Але сваімі вуснамі, калі цябе напаўняе Святы Дух, ты можаш стварыць цуд ў сваім жыцці».
«Часам ты ўвесь час гаворыш пра свае абставіны і пра сваю праблему. Ты паўтараеш гэта сябрам і ўсім, каго сустрэнеш. Але лепей не апавядай нікому. Увайдзі ў патаемны пакой, атрымай слова ад Бога і вызваліся на ўсё жыццё», — дадаў пастар, распавядае сайт царквы.
Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
02.02.2022
Беларусь|
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў Тракелях пройдуць 9-10 ліпеня (+праграма) 29.06.2022 10:21
- Ва Украіне пад Валнавахай манах падарваўся на міне 27.06.2022 15:49
- Праграма прынясення каўчэга з часціцай мошчаў прападобнага Сергія Раданежскага ў Беларусь у перыяд з 27 чэрвеня па 3 ліпеня 27.06.2022 10:37
- Пра Беларусь, стэрэатыпы і духоўнасць. Batushka адкажа. Відэа 26.06.2022 08:28
- Вярхоўны суд ЗША 24 чэрвеня адмяніў рашэнне ў справе «Роў супраць Уэйда», што прызнавала аборт фундаментальным правам 25.06.2022 14:38
Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)