Старонка @catholic_belarus у Instagram набрала ўжо звыш 7 тысяч падпісчыкаў. Гэта найбольш папулярная беларуская каталіцкая старонка ў гэтай сацыяльнай сетцы. Што пра яе вядома і што там можна ўбачыць?
Старонку вядзе фатограф Павал Хадзінскі — каталіцкі вернік з Мінска, які ўжо шмат гадоў здымае не толькі партрэты і фотагісторыі, але і рэпартажы з жыцця Каталіцкага Касцёла. У архіве Паўла — шмат здымкаў святыняў, партрэтаў каталіцкіх святароў, манахаў, біскупаў, якімі ён дзеліцца на старонцы ў Instagram.
Важныя моманты, вядомыя асобы, нечаканыя ракурсы, цікавыя кадры — усё гэта можна знайсці на старонцы, якая адлюстроўвае ў фотаздымках сучасную гісторыю каталіцтва ў Беларусі.