Праваслаўны святар: «Народзец, што шыкаў і цыкаў, раптам пачаў праслаўляць Бога»

Праваслаўны святар і блогер з Ракава протаіерэй Сяргій Лепін разважае ў сваім акаўнце ў фэйсбуку пра прыроду «грамадскай думкі ».

Святар нагадвае ўрывак з Евангелля пра ацаленне Ісусам выпадковага сляпога: «Адзін сляпы сядзеў ля дарогі, просячы міласціну, і, пачуўшы, што міма яго праходзіць люд, спытаўся: што гэта такое? Яму сказалі, што Ісус Назарэй ідзе. Тады ён закрычаў: Ісус, Сын Давідавы! Злітуйся з мяне. Тыя, што ішлі спераду, змушалі яго маўчаць; але ён яшчэ мацней крычаў: Сын Давідавы! Злітуйся нада мной. Ісус, спыніўшыся, сказаў прывесці яго да Сябе: і, калі той падышоў да Яго, спытаў яго: чаго ты хочаш ад Мяне? Ён сказаў: Госпадзі! каб мне бачыць. Ісус сказаў яму: бач! вера твая ўратавала цябе».

«Ага, той народзец, што шыкаў і цыкаў, раптам пачаў праслаўляць Бога.. І, напэўна, кожны яшчэ падыходзіў да ацэленага, хлопаў яго па пячы і шэптам на вуха казаў: «ніхто не верыў, што ў цябе ўсё атрымаецца, а я вось нават не сумняваўся ў табе». Людзі такія людзі! Менш звяртайце на іх увагу — і тады, калі яны крычаць «распні», і калі пяюць «асанну». І нават калі яны абыякавыя і робіць выгляд, што не заўважаюць вас.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі