Пастар Ганчарэнка: Вернік не залежыць ад свецкіх структур

пастор Гончаренко

У Мінску на нядзельным богаслужэнні на паркоўцы 6 лютага пастар царквы «Новае жыццё» Вячаслаў Ганчарэнка разважаў на тэму «Гасподзь — мая крыніца». Ён нагадаў, што «Новае Жыццё» — хрыстацэнтрычная царква, якая спадзяецца толькі на Госпада.

«Па дадзеных ААН 2020 і 2021 гады ў сферах аховы здароўя і эканомікі былі прызнаныя самымі складанымі за апошнія 90 гадоў. Гэты двухгадовы перыяд быў вельмі цяжкі. Можа скласціся такое ўражанне, што ў свеце будзе станавіцца толькі горш. Бо ні ў палітыкаў, ні ў каго іншага няма адказаў. Але гэта не значыць, што ў цябе будзе горш! Бо ёсць мірскія сістэмы, ад якіх залежаць людзі. Але веруючы чалавек ад іх не залежыць. Ні твая праца, ні бізнес, ні сваякі — гэта не твая крыніца. Усё ў тваім жыцці можа змяніцца ў адзін момант. Бо Бог — твая крыніца», — нагадаў пастар, распавядае сайт  «Новага Жыцця».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі