Амбасадар Індыі ацаніў наяўнасць у Каложскай царкве ў Гродне паштовай скрыні

В Коложской церкви появился

У Гродне 15 лютага Свята-Барысаглебскую (Каложскую) царкву наведваў  Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Індыіі ў Беларусі Алак Ранджан Джа.

Госця сустрэў настаяцель царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў. Ён правёў для ўдзельнікаў індыйскай дэлегацыі экскурсію па Барысаглебскай царкве, падчас якой яны змаглі пазнаёміцца з архітэктурнымі асаблівасцямі ўнікальнай царквы-помніка старарускай архітэктуры XII стагоддзя.

Асабліва спадабалася кіраўніку дыпмісіі наяўнасць у царкве працуючай паштовай скрыні, з дапамогай якой адразу з царквы можна адаслаць паштоўку ў любы куток свету, а таксама калекцыя паштовых марак на праваслаўную тэматыку, паведамляе сайт  БПЦ.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі