У Мінск прывезлі праваслаўныя святыні з Грузіі

В Минск привезли

У мінскі прыход абраз Божай Маці «Усіх смуткуючых Радасць» прыбылі святыні з Грузіі — абраз святых прапачэсных Гаўрыіла Самтаўрыйскага і Серафіма Сароўскага з часціцамі машчэй, а таксама каўчэг з частачкамі мантыі і скуф’і прапачэснага Гаўрыііла.

Вернікі могуць пакланіцца святыням у саборным Радасце-Смуткуючым храме, дзе яны будуць даступныя да пачатку сакавіка, паведамляе сайт  БПЦ.

Прапачэсны Гаўрыіл (Ургебадзэ) Самтаўрыйскі (1929-1995) з’яўляецца адным з самых шанаваных грузінскіх старцаў нашага часу. Ён жыў у Грузіі ў савецкі час і пачыў 2 лістапада 1995 года. Быў кананізаваны ў 2012 годзе Грузінскай Праваслаўнай Царквой у чыне прапачэсных. Старца Гаўрыіла, знакамітага савецкага дысідэнта, які публічна выступаў супраць ідэалогіі СССР, пачалі ўшаноўваць ужо пры жыцці.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі