Царква «Новае Жыццё» год як стала «царквой без сцен»
У Мінску 20 лютага вернікі царквы «Новае Жыццё» сабраліся на спецыяльнае вулічнае богаслужэнне, каб адзначыць асаблівую гадавіну. 17 лютага ў абшчыны аднялі памяшканне, і «Гасподзь павёў вернікаў па асаблівым шляху».
Падтрымаць і павіншаваць прыхаджан прыйшлі епіскап Леанід Вараненка, спявак Аляксандр Патліс, пастар Антоній Бокун.
«Так цудоўна глядзець на тое, што Бог робіць у вашай царкве і ў вашых жыццях. Гэта вялікае дабраславенне. Гледзячы на тое, праз што вы праходзіце, я малюся кожны дзень, заклікаючы, каб Бог ушанаваў вашу веру, вашу вернасць, ваша служэнне і пасвячэнне. І я хачу адзначыць відавочную Божую абарону над царквой. Бог заўсёды абараняе Сваё», — адзначыў епіскап Вараненка.
«Калі б нехта год таму сказаў мне, што мы будзем столькі часу збірацца на паркоўцы, я б не паверыў. Але Бог робіць рэчы, пра якія мы не думаем і на якія не разлічваем. Яго планы вышэйшыя за нашыя планы. І надзея на Яго дае нам сілы збірацца тут кожную нядзелю і заўсёды быць у Яго прысутнасці», — сказаў пастар царквы Іаана Прадцечы Антоній Бокун.
Пастар Вячаслаў Ганчарэнка нагадаў, што чалавеку нават з самым слабым голасам у абарону царквы Бог аддасць дабром, паведамляе сайт царквы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У МінДВ адкрылі аддзяленне царкоўнага мастацтва 07.07.2022 15:24
- У Мінску затрымалі пастара царквы «Новы Запавет» і арыштавалі ягоную жонку 07.07.2022 09:00
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)