Папа Рымскі Францішак прыйшоў у пасольства Расіі ў Ватыкане даведацца пра вайну

Папа Рымскі Францішак 26 лютага пазапланава сустрэўся з паслом РФ у Ватыкане Аляксандрам Аўдзеевым.

Пантыфік прыйшоў, каб асабіста распытаць аб сітуацыі ў Данбасе і ва Украіне, паведаміла  Служба друку Святога прастола.

Пасольства РФ размешчана недалёка ад папскага горада-дзяржавы. Яно займае паверх у будынку на праспекце Канчыляцыяне. Візіт Папы Францішка працягнуўся каля паўгадзіны.

Мясцовыя аглядальнікі мяркуюць, што Святы прастол робіць дыпламатычныя намаганні для пошуку выхаду з крызісу.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі