У Жыровічах прайшоў злёт праваслаўнай моладзі
У Мінскай духоўнай семінарыі на базе Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра з 25 па 27 лютага прайшоў зімовы злёт праваслаўнай моладзі Беларусі.
Арганізатарам злёту, удзел у якім прынялі каля 100 актывістаў з брацтваў і маладзёжных калектываў усіх епархій Беларускага Экзархата, выступіў Сінадальны аддзел па справах моладзі БПЦ і слонімскі маладзёжны клуб «Сімфонія».
У дзень адкрыцця злёту ў Трохсвяціцельскім храме семінарыі адбыўся малебен на пачатак добрай справы, які ўзначаліў выконваючы абавязкі старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі іерэй Дзмітрый Баўкуновіч.
Трохдзённая праграма ўключыла гістарычны квэст, які дапамог моладзі праверыць і замацаваць атрыманыя веды падчас экскурсу ў жыццё манастыра і семінарыі, паведамляе сайт БПЦ.
У дні злёту перад маладымі людзьмі выступалі выкладчыкі Мінскай духоўнай акадэміі, духоўнай семінарыі і духоўнага вучылішча з лекцыямі «Жыццё хрысціяніна ў сучасным свеце», «Рымскае хрысціянства I стагоддзя», «Працы апостала Паўла», «Боская Літургія свяціцеля Іаана Залатавуста».
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)