У БПЦ запусцілі новы сямейны праект да Вялікадня

В БПЦ запустили

Сінадальны місіянерскі аддзел БПЦ запрашае прыняць удзел у творчым сямейным праекце «Шлях ад Вялікага посту да Светлага Хрыстовага Уваскрэсення разам».

Праект пачнецца з сырнай Сядміцы (Масленіцы) і працягнецца да Хрыстова Уваскрэсення. На працягу больш за два месяцы ўдзельнікаў чакаюць разнастайныя і займальныя творчыя конкурсы — 10 асноўных і два дадатковыя. Кожны тыдзень будзе аб’яўляцца новае заданне, якое трэба будзе выканаць за 7 дзён.

Акрамя конкурсных заданняў удзельнікам праекта будзе прапанаванае чытанне, рэбусы, галаваломкі і іншыя розныя заданні для сумеснага сямейнага баўлення часу.

Як прыняць удзел у праекце, расказваецца на сайце БПЦ.

40 самых актыўных у праекце сем’яў будуць запрошаны 14 траўня на цырымонію ўзнагароджання ў Цэнтр падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў» у Бабруйску.

Найбольш старанныя 200 сем’яў-удзельнікаў конкурсу атрымаюць падарункі. Прадугледжаны і намінацыі па творчых работах.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі