Праваслаўныя з Нідэрландаў падтрымалі ўкраінскіх святароў у непамінанні Патрыярха Кірыла

Амстердам

Праваслаўныя вернікі з Нідэрландаў адмовіліся ад успаміну Патрыярха Кірыла.

«Мы, духавенства Свята-Мікольскага прыходу ўжо выказалі сваё ўзрушэнне ў сувязі з уварваннем узброеных сіл Расійскай Федэрацыі ва Украіну. Бачачы жорсткае насілле, разбурэнні і пакуты насельніцтва Украіны, наша абшчына пачала гуманітарную кампанію ў дапамогу бежанцам. Мы як духавенства падпісалі зварот да Патрыярха Кірыла з заклікам парушыць маўчанне наконт канфлікту і пахадайнічаць перад уладамі за мір», — гаворыцца на сайце Амстэрдамскага прыходу.

«Сёння Патрыярх Кірыл перапыніў маўчанне наконт вайны. У цыркулярным лісце ён ухваліў малітву аб міры, якая ўскладае поўную адказнасць за вайну на замежныя дзяржавы», – у адказ мы дыстанцуемся ад апісання падзей, выказанага Патрыярхам Кірылам, сказана на  сайце прыходу.

«У святле вышэйсказанага мы спыняем памінанне Патрыярха Кірыла на богаслужэннях. Гэтым мы рушым услед прыкладу праваслаўнага духавенства Украіны, якое ва ўсё большай колькасці перастала памінаць Патрыярха Кірыла», — выказаліся святары і прыхаджане праваслаўнай супольнасці Амстэрдама.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі