Праваслаўны святар: Далучайцеся да пакутнікаў!
Праваслаўны святар і публіцыст протаіерэй Сергій Лепін нагадаў у сваім акаўнце ў Facebook пра дзень шанавання сарака Севастыйскіх пакутнкаў. 22 сакавіка Праваслаўная царква шануе ваяроў-храсціянаў, што прынялі пакутніцкую смерць за веру ў 320 годзе пры Лікініі ў Севастыі.
«Ад іх патрабавалі прынясення ахвяры паганскім багам. Яны адмовіліся. Тады іх загналі ў халоднае возера, а побач, на беразе, растапілі лазню — каб тыя, што адмовяцца ад Хрыста, маглі ў ёй адагрэцца. Севастыя — не Якутыя, і ад пераахалоджання там калі і паміраюць, дык паміраюць працягла. Катаванне зацягнулася да ранку. Праз пэўны час адзін з ваяроў не вытрываў. Ён з апошніх сіл выбраўся на бераг і пабег у бок лазні. Але… увайшоўшы ў яе, памёр. У вадзе засталося трыццаць дзевяць. І тут адзін з ваяроў-паганцаў, што сцярог пакутнікаў, уражаны духам сваіх хрысціянскіх калегаў, той дабрадзейнасцю, што лучыла іх у адно цэлае ў гэтыя страшныя гадзіны, абвясціў сябе хрысціянінам і, распрануўшыся, далучыўся да тых, хто стаяў у возеры. Зноў сорак!», — нагадаў святар пра подзвіг ваяроў-пакутнікаў.
Жадаючы хутчэй скончыць з усім гэтым, рымскія ваяры перабілі хрысціянам голені, а, калі і гэта не прынесла жаданага выніку — спалілі пакутнікаў зажыва.
«Падумайце, сябры, чаму да пакутнікаў, што былі ў скрайнім незайздросным становішчы, захацеў далучыцца іх вораг, а да нас, што знаходзяцца ў здароўі і ўладкаванасці (адноснай, так), часам не хочуць далучацца нават нашыя ўласныя дзеці? Гэта — не проста задача з адказам з другой старонкі падручніка. Гэта, хутчэй, размеркаванае вылічэнне. Далучайцеся!», — резюміруе святар.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)