Што бесам ад нас трэба? Свой адказ прапанаваў праваслаўны святар

Д’ябал — былы самы магутны анёл Бога. Ён адпаў ад Бога, але ці перастаў ён быць магутным? «Ці задумваліся вы аб тым, што ўвогуле д’яблу ад вас трэба?», — задаецца пытаннем у сваім акаўнце ў  Facebook протаіерэй Сергій Лепін.

«Д’ябал — будзь ён хоць у мільён разоў больш моцным, чым цяпер, не ёсць істотай самабытнай, самадастатковай. Чым больш у ім моцы, тым больш у ім павінна быць патрэбы ў тым, што вызначае яго моц», — разважае святар.

«У свеце злых духаў дзейнічае асаблівая канстытуцыя — права моцнага (звярніце ўвагу на «Лісты Баламута» К. С. Льюіса). Смачнейшыя кавалачкі дастаюцца самым-самым. Не, распуснікаў, абжораў і іншых сласталюбцаў ядуць адно падальшчыкі, «бесяняты-практыканты». Сапраўдны бясоўскі пір — гэта калі падаюць тыя, каго звычайна называюць «духоўнымі». Сябелюбства і пыха поснай ілжэправеднасці — вось ён сапраўдны дэлікатэс!», — піша а. Лепін.

На думку протаіерэыя Сергія Лепіна, «чым больш чалавек адораны духоўна, тым ён, умоўна кажучы, бліжэй да Бога. Чым бліжэй да Бога — тым больш «энэргіі-дабрадайнасці». Чым больш апошняга — тым больш ты пажаданы для насельнікаў пекла. Мне падаецца, што бесы калі-некалі адмыслова вырошчваюць на сваіх «фермах» смачненькіх такіх малітоўнікаў і поснікаў — чакаюць не дачакаюцца, калі ж яны, мілыя, нарэшце саспеюць. Дэманы больш галоўныя б’юць па лапах маленькіх і прыгаворваюць «Гэтага не чапай, гэта на свята! Цярпі і чакай, пакуль епіскапам стане», — рэзюмуе аўтар.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі