У красавіку аднаўляюцца «Вечары для закаханых» для пабудовы трывалых адносін
Рух «Сужэнскія Сустрэчы» запрашае закаханых з ўсёй Беларусі прыняць удзел у «Вечарах для закаханых» у фармаце анлайн.
Пачатак сустрэч — 19 красавіка ў 19.00.
«Вечары для закаханых» — гэта 9 сустрэч па ўнікальнай аўтарскай праграме. Яны даюць шанц зрабіць вялікі крок у бок узаемаразумення, даверу, глыбіні адносін у штодзённасці, а таксама адкрыць адно аднаго у тых сферах і пытаннях, якія, магчыма, яшчэ не нарадзіліся нават у думках, але пры гэтым маюць вялікае значэнне для глыбокіх і сталых адносін у перспектыве сужэнскага жыцця.
На вечарах будзе і рамантыка, і сапраўды цікавая і карысная праца над адносінамі.
Па словах арганізатараў, пазітыўны момант анлайн-фармату заключаецца ў магчымаці паўдзельнічаць у праграме нават тым закаханым, якія жывуць у розных гарадах.
Для каго створана праграмма «Вечароў»?
– Для закаханых пар любога ўзросту, незалежна ад рэлігійнай актыўнасці і канфесійнай прыналежнасці.
– Для пар, якія гатовы працаваць над сваімі адносінамі, паглыбляць давер, узаемаразуменне, адкрываць одно аднаго.
– Для пар, якія плануюць стварыць сям’ю ці рыхтуюцца да шлюбу.
– Праграма «Вечароў» прапануе рэальныя інструменты для будавання моцнай эмацыйнай сувязі і мноства актуальнага для закаханых.
Умовы ўдзелу
– Запісацца па тэлефоне +375 (29) 652 11 44
– Усталяваць Zoom
– Мець жаданне паглыбляць і развіваць свае адносіны з каханай/каханым.
– Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Папярэдні запіс абавязковы.
– Уся дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 (29) 652 11 44
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У МінДВ адкрылі аддзяленне царкоўнага мастацтва 07.07.2022 15:24
- У Мінску затрымалі пастара царквы «Новы Запавет» і арыштавалі ягоную жонку 07.07.2022 09:00
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)