«Альфа-курс» «Новага Жыцця» — для тых, хто ўжо верыць, але яшчэ не абраў царкву
Мінская паўнаевангельская царква «Новая Жыццё» у другі раз правяла моладзевы «Альфа-курс» — для тых, хто яшчэ не прыхаджанін, але хоча больш даведацца пра Бога.
«На яго прыходзяць тыя, хто шукае ісціну і адказы на хвалючыя пытанні жыцця. Кожны мае права на ўласную думку, на погляды, сфармаваныя атачэннем і культурным бэкграўндам. Падчас альфа-курса ўсе ўдзельнікі рассаджваюцца за ўтульны столікі. Ёсць час паразмаўляць і з’есці смачную вячэру. Запрошаны спікер дзеліцца з прысутнымі адной з жыццёва важных тэм пра Бога. Пасля ўдзельнікі за сваімі столікамі з кубкам гарбаты абмяркоўваюць тое, што пачулі. Параўноўваюць новую для сябе інфармацыю з тымі ідэямі, якія былі ў іх раней», — распавялі арганізатары курса на сайце царквы.
У сярэдзіне курса адбываецца альфа-выезд. Загадзя абіраецца ўтульная пляцоўка за горадам, рыхтуецца праграма — з канцэртам ці капуснікам.
У «Новым Жыцці» ёсць досвед правядзення альфа-курсаў, калі царква мела ўласны будынак. Цяпер фармат змяніўся — госці збіраюцца не ў прасторнай залі, а ў невялікай кавярні.
«Папярэдні альфа-курс мы рабілі ў 2018 годзе. Тады мы арганізавалі 10 столікаў, на кожнай сустрэчы прысутнічалі каля 70 чалавек, было шмат афіцыянтаў, супрацоўнікаў. У гэты раз вырашылі правесці альфа-курс больш вузкім колам удзельнікаў. Мы пастараліся бліжэй пазнаёміцца з усімі, добра пакантактваць і даведацца пра іх жыццё. У нас 7 пастаянных гасцей. Мы не спрачаемся з іх поглядамі. Мы проста размаўляем з імі, прымаем іх такімі, як ёсць, кормім смачынымі вячэрамі ў прыемнай атмасферы. І яны пакрысе раскрываюцца. Нават тыя, хто называў сябе няверуючымі, пачалі казаць, што яны веруючы. Яны распавядаюць пра перамены ў сваім жыцці. Пра тое, што цяпер па-іншаму глядзяць на шмат якія рэчы. Тыя, хто раней лаяўся матам, перасталі гэта рабіць. Яна пачалі цікавіцца Бібліяй і маліцца», — распавяла Вета Марэцкая, адна з арганізатараў курса.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)