«Хацеў навесці парадак у галовах прыхаджан — у РФ святара пазбавілі сана і судзяць па артыкуле УК за «Не забі»
У Расіі у дачыненні да дыякана царквы Іаана Прадцечы ў Кіраве, 33-гадовага Дзмітрыя Баева, узбуджана крымінальная справа па п.2 арт.207 КК РФ (Публічная распаўсюджванне заведама ілжывай інфармацыі пра выкарыстанне Узброенных Сіл Расійскай Федэрацыі).
Пра гэта паведамілі кіраўскія СМІ са спасылкай на рэгіянальны следчы камітэт.
Па дадзеных следства, Баеў размясціў на сваёй старонцы Укантакце пасты ў падтрымку Украіны і яе войска.
Дыякан Баеў ужыў выраз «украінскія вайскоўцы выправілі на той свет 17 тысяч 500 оркаў». Таксама ён пісаў пра вайскоўцаў РФ «расійскія акупанты».
«Мэта была адна — даць некаторым погляд на вайну з боку Украіны і амаль усяго астатняга свету, бо дзяржаўны погляд і так усім бачны. Мэта постаў – надзея, што да блакіроўкі маёй старонкі хаця бы адзін чалавек паспее выйсці з дурмана прапаганды або хоць засумняваецца ў ёй і пачне разбірацца ў рэальным стане спраў, і навядзе парадак у сваёй галаве, калі зробіць правільныя высновы», — сказаў Баеў.
Калі віна дыякана Баева будзе даказаная, яму пагражае да 10 гадоў зняволення.
Гэта другі выпадак пазбаўлення сана святара, які выступіў у абарону запаведзі «Не забі». Раней у Разані протаіерэй Сергій Ціткоў быў пачыслены за штат без права служэння.
Сёння ў Расіі ўзбуджана 21 крымінальная справа па артыкуле 207.3 КК РФ. Сярод фігурантаў — журналіст Аляксандр Няўзораў, блогер Вераніка Белацаркоўская, жыхар Смаленcка Уладзімір Заўялаў (устаўляў у ячэйкі для цэннікаў у краме пацыфісцкія надпісы), настаўніца Ірына Ген з Пензы (выказала меркаванне вучням, тыя данеслі на яе). Некаторыя абвінавачаныя дагэтуль праходзяць як ананімы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)