Вернікі з мінскай царквы «Новае Жыццё» знайшлі, як перадаць дапамогу Украіне. Будзе і новая паездка
Вернікі з мінскай поўнаевангельскай царквы «Новае Жыццё» сабралі прадукты і лекі для ўкраінцаў з памежжы. З ініцыятывай выступіла група Алены Дзянісавай, далучыліся іншыя неабыякавыя людзі.
Каб усё змясцілася, узялі напракат прычэп легкавога аўта. Загадзя дамовіліся са знаёмымі з Украіны. З імі сустрэліся на нейтральнай зоне, не пераходзячы мяжу суседняй краіны, перагрузілі прадукты і лекі ў машыну тых, хто прыехаў з украінскага боку.
У першую чаргу прадукты павезлі ў Замглайскі псіханеўралагічны інтэрнат і некалькі іншых вёсак, гаворыцца на сайце «Новага Жыцця».
Украінцы склаі спіс патрэбных рэчаў. Гэта лекі – заспакойваючыя са снатворным эфектам, сродкі ад прастуды, ад галаўнога болю, абязбольваючыя, сродкі для апрацоўкі і лячэння ран, ад ціску, вушныя кроплі, бінты, ёд, перакіс вадароду.
«Новае Жыццё» збіраецца паўтарыць такія дастаўкі. І запрашае несці прадукты ўсіх жадаючых.
Вось спіс: сланечнікавы алей, кансервы ў бляшанках, згушчонка, мука, сухія дрожджы, соль і цукар, крупы, дзіцячая сумесь, пральны парашок, зубныя шчоткі, пасты, шампунь, падпаскі, мыла, насенне раслін і цыбуля-сявок.
Усё гэта можна несці ў нядзелю на Кавалёва, 72, званіць па нумары: +375 29 502-87-18.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- «Бессэнсоўныя апаратныя гульні наверсе» — У Мінску прайшоў чарговы Сінод БПЦ 19.08.2022 17:48
- Злёт маладых баптыстаў пройдзе каля Кобрына 19.08.2022 15:05
- У Салігорску будуць будаваць новы храм 18.08.2022 12:41
- У вёсцы на Міншчыне прайшла традыцыйная працэсія са старадаўнім абразом святога Роха 18.08.2022 10:38
- Мітрапаліт Веніямін сустрэўся з аўтарамі помніка мітрапаліту Філарэту 17.08.2022 14:54
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)