Беларусь уваскрэсне! Хрыстос уваскрос!
Усё зло свету апалчылася супраць Хрыста. Яго несправядліва абвінавацілі, судзілі і ўкрыжавалі. Яго паклалі ў магілу а салдатам загадалі яе пільнаваць. А Ён выйшаў з магілы. Бо Хрыстос на трэці дзень уваскрос. Ён жывы! Сілы зла і смерць не маюць над Ім улады.
Ён Пераможца свету.
Хтосьці спытае, калі Ён Пераможца, то чаму ўсё ж і надалей ёсць так шмат зла ў свеце? Чаму беззаконны рэжым трымае ў няволі беларусаў? Чаму Госпад не рэагуе на генацыд ва Ўкраіне? Чаму столькі людзей вымушаныя сёння ратавацца ў выгнанні? Як наогул можна святкаваць у такіх умовах Пасху?
І мне на думку прыходзіць жыццё Апостала Пятра. Ён таксама ўжо некалькі гадоў пасля Хрыстовага Ўваскрашэння, на пярэдадні свята Пасхі, як кажа 12 раздзел з Дзеянняў Апостальскіх патрапіў у вязніцу. Бо цар Ірад Агрыпа забіў у Ерусаліме Апостала Якуба і пераследаваў іншых хрысціян, было гэта бадай у 44 г. пасля н.Х.
Гэта гісторыя паказвае, што Бог дапускае, каб чалавек у свеце рабіў зло, Госпад не забірае вольнай волі ў зямных Ірадаў, як і дазваляе юдам быць юдамі.
Але Госпад не пакідае тых, хто верыць у Яго.
Апостал Пётр жывучы верай Хрыстовага ўваскрашэння, сустрэў пасху ў цемры вязніцы, пад 16-асабовай вартай. Не губляла веры і хрысціянская Царква ў Ерусаліме. Яны маліліся за Пятра. І Госпад зрабіў цуд. Анёл прыйшоў у вязніцу, разарваў кайданы Пятра, праз землятрус зруйнаваў муры турмы а самога Апостала, Госпад вывеў на волю.
Святкуючы Пасху падобна як некалі Пётр пад уладай Ірада ды ў цемры няволі і быць можа чакаючы як і ён несправядлівага выраку суда, не губляйма надзеі на Госпада. Ён Уваскрослы мае моц.
Яму пад сілу зруйнаваць любыя муры варожасці і разарваць кайданы няволі.
Госпад выйшаў з сваёй магілы, каб нас вывесці з магілаў нашых. У адпаведным часе Ён зруйнуе муры турмы і выведзе на волю тысячы вязняў, якія сёння седзяць за кратамі.
Ён зруйнуе муры няволі і вызваліць таксама і тых, хто сам дабравольна аддаўся ў няволю хлуслівай прапагандзе, што транслюецца на дзяржаўным узроўні і сёння будучы яе рабом апраўдвае беззаконне, насілле, вайну.
Уваскрослы Хрыстос вызваліць кожнага.
Няхай радаснае свята Хрыстовага Уваскрасенне дапамагае нам умацоўвацца ў сваім выбары на баку дабра. Зычу вам у гэтыя дні здольнасці праслаўляць Госпада. Няхай сам Госпад сцеражэ Вас ад зла і шляху Ірада. Бо што сталася з царом Ірадам пасля таго, як Пётр выйшаў на свабоду, брыдка нават узгадваць. Безумоўна перш Ён забіў варту, бачыце, няўдзячная справа служыць Ірадам, а потым неўзабаве “анёл Гасподні паразіў яго за тое, што ён ня ўзнёс хвалы Богу; і ён заедзены чарвякамі, сканаў” (Дзеі 12, 23). Вось такі лёс зямных ірадаў самадураў, якія думаюць, што яны вышэй Бога.
“Не ашуквайце сябе: Бог асмяя́ны быць не можа.” (Гал 6,7) і Госпад не дасць пакрыўдзіць тых, хто служыць Яму.
Святкуючы Пасху, звярніце ўвагу, што Пасха гэта не святочны стол і застолле, Пасха — гэта не пірог ды фарбаваныя яйкі. Але як кажа Апостал Павел: “Пасха наша, Хрыстос, які быў ахвяраваны за нас” (1 Кар 5,7)
А таму зычу ўсім нам святкуючы Пасху ў цэнтры ўвагі мець Хрыста і заставацца Яму верным. Ён дае ўпэўненасць, калі ў нашых сэрцах канчаткова дабро перамагло зло, то неўзабаве мы ўбачым як ў жыцці нашага грамадства і краіны дабро таксама пераможа. І так як Хрыстос уваскрос і Беларусь наша ўваскрэсне да лепшага жыцця. І будзе так.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў Тракелях пройдуць 9-10 ліпеня (+праграма) 29.06.2022 10:21
- Ва Украіне пад Валнавахай манах падарваўся на міне 27.06.2022 15:49
- Праграма прынясення каўчэга з часціцай мошчаў прападобнага Сергія Раданежскага ў Беларусь у перыяд з 27 чэрвеня па 3 ліпеня 27.06.2022 10:37
- Пра Беларусь, стэрэатыпы і духоўнасць. Batushka адкажа. Відэа 26.06.2022 08:28
- Вярхоўны суд ЗША 24 чэрвеня адмяніў рашэнне ў справе «Роў супраць Уэйда», што прызнавала аборт фундаментальным правам 25.06.2022 14:38
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)