У Расіі на купале храма замацавалі Z. Як патлумачылі ў епархіі?

на куполе

У Расіі ў Свярдлоўскай вобласці ў вёсцы Галубкоўскае на купале праваслаўнага Узнясенскага храма выявілі літару Z — сімвал расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну.

Пасля таго, як фотаздымкі з вясковага храма з’явіліся ў сеціве, сакратар упраўлення Алапаеўскай епархіі іерэй Дзмітрый Ямшчыкоў патлумачыў РИА.Новости, што ўсталяванне знака Z было асабістай ініцыятывай мясцовых жыхароў, што займаюцца аднаўленнем храма, і не ўзгаднялася з епархіяй і настаяцелем прыхода.

«Яны ўсталявалі знак на купале перад устаноўкай, сфатаграфаваліся, змясцілі ў сваіх пабліках, а пасля, калі ўстаноўка пачалася, перад самай устаноўкай знялі. Гэта значыць, што зараз знак на купале не размешчаны», — патлумачыў сакратар епархіяльнага ўпраўлення, дадаўшы, што ўстаноўка нецаркоўных знакаў на будынках храмаў ідзе ўразрэз з канонамі РПЦ.

«Літару Z мы замацавалі на купал часова. Каб падтрымаць нашае войска, нашага прэзідэнта. Рабятаў, якія ваююць за нашую нацыянальную бяспеку», — паведамілі актывісты.

Храм быў пабудаваны ў 1806 годзе і разбураны ў савецкі час.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі