Мітрапаліт УПЦ МП Ануфрый хоча весці крыжовы шлях да «Азоўсталі» ў Марыупаль — ратаваць жыхароў і вайскоўцаў

Онуфрий

Мітрапаліт Кіеўскі Ануфрый, кіраўнік УПЦ МП, прапанаваў правесці малітоўнае шэсце вернікаў для ратавання мірных жыхароў Марыупаля і параненых вайскоўцаў.

«З глыбокім смуткам назіраю за тым, што ш гэтыя дні адбываецца ў горадзе Марыупале. Пачуццё сардэчнага смутку падштурхоўвае напярэдадні галоўнага хрысціянскага свята — Светлага Хрыстова Уваскрасення звярнуць увагу на неабходнасць ратавання тых, хто, застаўшыся ў шматпакутным Марыупале, апынуўся ва ўмовах гуманітарнай катастрофы», — сказаў у сваёй заяве кіраўнік УПЦ.

Ён нагадаў, што ў Марыупалі застаецца вялікая колькасць мірных жыхароў, сярод якіх ёсць дзеці і пажылыя людзі, а таксама параненыя вайскоўцы, якім патрэбная тэрміновая медыцынская дапамога.

«УПЦ гатовая арганізаваць малітоўнае шэсце ад горада Арэхаў Запарожскай вобласці да завода «Азоўсталь». Шэсце магло бы вывезці параненых і забраць целы загінулых», — гаворыць мітрапаліт Ануфрый.

Ён звярнуўся да ўсіх, ад каго гэта залежыць, з просьбай забяспечыць рэжым спынення агню ў Марыупале і яго наваколлях і прадаставіць гуманітарны калідор для прахаджэння малітоўнага шэсця ў прамежак з Вялікай Пятніцы, 22 красавіка, да Хрыстова Уваскрасення, 24 красавіка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі