Кіраўнік украінскіх грэка-каталікоў: Нават у часе вайны ўваскрослы Хрыстос прыйдзе адваліць камень нашай журбы
Кіраўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы мітрапаліт Святаслаў распавёў пра асаблівасці перажывання Вялікага тыдня падчас вайны.
«Вялікдзень будзе нават у часе вайны. Уваскрослы Хрыстос прыйдзе да нас, каб адваліць камень нашай журбы. Ён прыйдзе, каб адчыніць зачыненыя нашымі слязамі дзверы, а пасля адчыніць для чалавека надзею, што вынікае з Уваскрасення», — сказаў кіраўнік УГКЦ.
«Мы ўсе пытаемся сябе: «Чаму?» Мы шукаем сэнс. Мы пакутуем. Мы перажываем вялікае расчараванне, вялікі боль. Усе абставіны, у якіх апынуліся мільёны украінцаў, не могуць не спакушаць хрысціянскае сумленне. І вось, узіраючыся ў раскрыжаванага Збаўцу, у Бога, які захацеў стаць чалавекам, каб пакутаваць, памерці, але і каб з чалавекам, у чалавеку і для чалавека ўваскрэснуць, — мы можам зразумець сэнс нашай пакуты і нашага змагання», — дадаў мітрапаліт Святаслаў.
Кіраўнік УГКЦ патлумачыў асаблівасці святкавання Вялікадня ва ўмовах вайны, нагадаўшы, што Царква імкнецца выканаць прадпісанні вайскова-грамадзянскіх арганізацый і фарміруе расклады богаслужбаў, улічваючы ўмовы каменданцкай гадзіны ў кожнай мясцовасці.
«Мы арганізоўваем богаслужбы, каб яны маглі не проста адбыцца ў дазволены час, але і каб нашыя вернікі маглі своечасова вярнуцца дахаты. Падчас каменданцкай гадзіны мы не плануем праводзіць богаслужбы. Хочам завершыць усё да пачатку каменданцкай гадзіны і пасля працягнуць пасля яе завяршэння, ужо ў Велікодны нядзельны дзень», — сказаў кіраўнік УГКЦ.
У гэтым годзе Вялікдзень будуць асаблівым чынам святкаваць вайсковыя капеланы УГКЦ – разам з войскам, каб данесці велікодную радасць нават на перадавую, «дзе сёння праходзіць мяжа паміж жыццём і смерцю, каб і там зіхацела святло Хрыстовай перамогі і слава Яго Уваскрасення».
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У МінДВ адкрылі аддзяленне царкоўнага мастацтва 07.07.2022 15:24
- У Мінску затрымалі пастара царквы «Новы Запавет» і арыштавалі ягоную жонку 07.07.2022 09:00
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)