У Рудні прайшоў Велікодны фестываль ад «Новага Жыцця»
На Вялікдзень у пасёлку Рудня блізу Мінска прайшоў пасхальны евангелізацыйны фестываль, які арганізавала служэнне «Святло Евангелля» мінскай поўнаевангельскай царквы «Новае Жыццё». Каля 70 дзяцей, а таксама бацькі некаторых, прыйшлі ў мясцовы Дом культуры на вялікодны канцэрт.
Далучыліся і дзеці з суседніх вёсак Грабёнка, Барсукі, Чарнава. Большасць іх наведвае ў Рудні нядзельную школу, некаторыя раней удзельнічалі ў хрысціянскіх праектах, арганізаваных тут «Новым Жыццём», распавядае сайт царквы.
Дзяўчаты падрыхтавалі танец «Хай будзе святло». Апранутыя ў рэчы белага колеру, натхнёныя, сінхронныя ў сваіх рухах, яны здолелі данесці да гледачоў насамрэч светлыя эмоцыі. Маладыя людзі падрыхтавалі тэатральну пастаноўку «Гасцёўня майго сэрца», яе назва і стала назвай усяго канцэрта.
Пасля завяршэння канцэрта дзяцей чакалі поп-корн і цукровая вата, гарбата і хатнія пірагі.
А з 24 па 28 чэрвеня ў Рудні запланаваны дзіцячы летнік. Праграма і каманда пакуль фарміруецца. Далучыцца да працы ў ім можна па нумары +375 29 152-86-80.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У МінДВ адкрылі аддзяленне царкоўнага мастацтва 07.07.2022 15:24
- У Мінску затрымалі пастара царквы «Новы Запавет» і арыштавалі ягоную жонку 07.07.2022 09:00
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)