Архіепіскапа Стэфана пахавалі ў Жыровічах

Архиепископа Стефана похоронили

У Пінску 26 красавіка мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін здзейсніў Боскую літургію ў Васкрасенскім саборы Свята-Варварынскага жаночага манастыра. Пасля літургіі адбылося адпяванне архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Стэфана.

Кіраўніку БПЦ саслужылі архіепіскапы Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, Гомельскі і Жлобінскі Стэфан, епіскапы Тураўскі і Мазырскі Леанід, Лідскі і Смаргонскі Парфірый, Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій, паведамляе  сайт БПЦ.

Труна з целам спачылага была абнесена з хросным ходам вакол храма, пасля чаго перамешчаная ў катафалк і адпраўленая ў Жыровіцкі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр.

У Жыровіцкім манастыры кіраўнік БПЦ здзейсніў памінальную літыю. З Успенскага сабора труну з целам архіепіскапа Стэфана вынеслі пад спевы і звон званоў. Шэсце прайшло на малыя брацкія могілкі за алтаром Крыжаўзвіжанскага храма. Цела памерлага было аддадзена зямлі побач з магіламі старца схіархімандрыта Мітрафана (Ільіна) і першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі