Няспынная малітва за Беларусь адзначыла 7-годдзе
Малітоўная ініцыятыва «Няспынная малітва за Беларусь» адзначыла 7-годдзе. Сутнасць акцыі — кожны, хто далучыўся да яе, штодня моліцца аб вызваленні і дабрабыце краіны ў пэўную гадзіну, замацаваную за сабой па раскладзе.
«Сябры, нядаўна наша Няспынная малітва адзначала сваё 7-годдзе! Сем год мы молімся за Беларусь днём і ноччу. Дзякуй за вашу трываласць і веру. Давайце зробім гадавую пераклічку з іменем і часам малітвы і падзелімся сваімі адкрыццямі, цяжкасцямі і дабраславенням», — павіншавала ўдзельнікаў з гадавінай ініцыятарка акцыі Вольга Севярынец на старонцы Малітвы ў Facebook.
«5.00 панядзелак. Цяжка ўставаць часам і не заснуць падчас. Але гэта гадзіна нясе так шмат ласкаў!», — піша адзін з удзельнікаў акцыі.
«Нядзеля 10-11. Заўсёды бывае радасць, хоць вельмі часта даецца цяжка», — дадае яшчэ адна ўдзельніца.
«Пятніца 21.00-22.00. Часам, калі сама я занятая сустрэчамі, то прашу маю маму замяніць мяне. Мяне захапляе, што яна гэта ўспрымае так, быццам бы яе просяць выйсці на працу ці пасядзець з дзецьмі)», — распавядае хрысціянская журналістка Аксана Ючкавіч.
«Субота з 8 па 9. Часам не хапае сілаў на яе, але стараюся трымацца далей, бо зараз Беларусі малітва патрэбная як не наймацней за іншыя часы», — кажа жонка палітвязня Дзяніса Івашына Вольга.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У МінДВ адкрылі аддзяленне царкоўнага мастацтва 07.07.2022 15:24
- У Мінску затрымалі пастара царквы «Новы Запавет» і арыштавалі ягоную жонку 07.07.2022 09:00
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)