Святар Якаў Кротаў: «Шукайце не солі, а зямлі, якую можаце пасаліць»

Кротаў

Украінскі праваслаўны святар Якаў Кротаў распавядае ў сваім  акаўнце ў Facebook, чаму не трэба баяцца «райскай нуды», імкнучыся прадэгуставаць ў зямным жыцці як мага больш асалод.

«Жыць трэба з агеньчыкам, гавораць чэрці ў пекле, памешваючы вугольчыкі. У перакладзе на кулінарны – солі пабольш! Вы ж не хочаце як у раі? Прэснага, нясмачнага жыцця вегана-імпатэнта? Можна гэта набожней сфармуляваць: калі б не грэхападзенне, не было б сусветнай культуры! Вам патрэбен рай без «Троіцы» Рублёва? Без Моцарта? Абывацель вы, і рай ваш будзе дурны», — разважае праваслаўны публіцыст.

«Вы баіцеся, што ў раі будзе сумна? Выдатна, значыць, вы прама створаны для таго, каб зрабіць у раі цікава. Бо калі вы баіцеся, што жонка будзе вас пілаваць ці муж будзе вам здраджваць, вы будзеце шукаць такое каханне, каб не пілавала і не здраджвала? І знойдзеце! А калі вы баіцеся, што ў дарослым жыцці не будзе той весялосці і запалу, які ў дзіцячым садзе … Дзіцячы сад лепш пакінуць у мінулым, дзіцячы сад у недзіцячым узросце гэта сапраўднае пекла, толькі не ўсе заўважаюць, што ўладкавалі сабе (і трошачкі іншым) пекла на зямлі. Не шукайце солі на сваю галаву і з…цу! Таму няма чаго шукаць, хто сам соль і ёсць. Вы — соль зямлі! Шукайце не солі, а зямлі, якую можаце пасаліць, і будзем вам рай — гэтая сальніца быцця», — тлумачыць сваю думку святар.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі